Галоўная > нядзеля Сьлепанароджанага > Адданьне Вялікадня - Серада літургія
Адданьне Вялікадня - Серада літургія18 траўня 2010. |
|
Пачатак Літургіі як на Вялікдзень, уключна з вялікоднымі вершамі Трапар (тон 5). Слова, спрадвечнае з Айцом і Духам... Слава... цяпер... Кандак (тон 8). Хоць Ты, Несьмяротны, і зышоў у магілу, Ты зьнішчыў пекла ўладу, і ўваскрос пераможна, Хрысьце Божа, жанчынам міраносіцам кажучы "Радуйцеся", і Тваім апосталам супакой даруючы, Ты, што даеш памёрлым уваскрасеньне.
Пракімен (Пс 117:27,1). Вось дзень, што Госпад стварыў – дзень радасьці і вясельля для ўсіх нас. Верш. Аддайце падзяку Госпаду, бо Ён добры, бо міласэрнасьць Яго давеку. Апостал: Дзеяньні 18:22-28
Алілуя. Ты, Госпадзе, уваскросшы, зьлітуешся над Сыёнам, бо ўжо час паказаць спагаду Тваю яму, бо прыйшоў ужо час. Верш. Госпад з неба глядзіць на зямлю, бачыць усіх сыноў Адамавых. Евангельле: Ян 12:36-47
Задастойнік: Анёл усклікнуў Поўнай ласкі: Чыстая Дзева радуйся! І зноў кажу "Радуйся", бо твой Сын уваскрос на трэці дзень з магілы і мёртвых узьняў з сабою. Людзі, весяліцеся. Сьвяціся, сьвяціся, новы Ерусаліме, бо слава Гасподняя зазьзяла над табой. Радуйся сёньня і весяліся, Сыёне! Ты ж, Чыстая, красуйся, Багародзіца, бо Той, каго ты нарадзіла з мёртвых устаў.
Прычасьнік. Хваліце Госпада з нябёсаў, хваліце Яго на вышынях. Алілуя, алілуя, алілуя. Вярнуцца назад |